Народный ансамбль музыки, танца и песни "РЭЙ"  
   
   
 
   
Русский
  ГАЛОЎНАЯ ПРА НАС ДЫПЛОМЫ ГАЛЕРЭЯ ДЗЕЙСНЫ СКЛАД ПРА БЕЛАРУСЬ  
 
 
 
 

Гастролi: мiжнародныя фальклорныя Фестывалi Танца 2010:

2.08 - 16.08 у г. Касэрэс - Iспанiя

17.08 - 22.08 у г. Хагенау - Францыя

Рэспубліка Беларусь, 220082,
г. Мінск, вул. Матусевіча, 17-60
+375 (172) 55 90 04
+375 (297) 55 90 04
E-mail: group_rey@tut.by
Адправіць нам хуткае паведамленне:
 
   
 
 
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ

Продкі беларусаў увабралі ў сябе мноства рысаў найстаражытнага насельніцтва гэтага краю - дрыгавічаў, крывічаў, радзімічаў, часткова дрэўлянаў, севяран і валынянаў, захаваўшы пры гэтым, нягледзячы на шматлікія спусташальныя войны, якія не аднойчы пракаціліся па гэтай зямлі, свае галоўныя нацыянальныя рысы. Сам беларускі этнас разнастайны і ўключае ў сябе некалькі субэтнічных груп - на Палессі жывуць "паляшукі", у раёне Пінскіх балотаў - "пінчукі", на ўскраінах прыкметны ўплыў суседніх культур. Нават у мове можна вылучыць некалькі дыялектаў. Таксама тут традыцыйна пражывае мноства прадстаўнікоў яўрэйскай, татарскай, украінскай, польскай, рускай і іншых культур, кожная з якіх мае поўную волю самавыяўлення.
Культура краіны, нараўне з шматвяковым панаваннем хрысціянства, як праваслаўнага, так і каталіцкага, сярод усходнееўрапейскіх славянаў найбольш добра захавала набор старажытных паганскіх звычаяў і традыцый: "Масленіца", "Купала", "Дзяды", "Каляды" і "Сябрына", а таксама мноства абрадаў, звязаных з сельскай гаспадаркаю,  вяселлем, нараджэннем або смерцю. Усе гэтыя абрады ўпляліся ў найпознія хрысціянскія рытуалы, утварыўшы непаўторную і каларытную беларускую культуру, песенны і вусны фальклор.
Нацыянальныя адзенне, абутак, музычныя прылады і нават тып жылля блізкія да ўзораў іншых славянскіх культур, аднак беларускі стыль бачны ва ўсім, і пераблытаць мясцовыя строі і ўпрыгожванні, напрыклад, з узорамі ўкраінскай або літоўскай сукенкі немагчыма - настолькі самабытныя мясцовыя майстры.
Ціхая і велічная прырода, якая беларусамі ўшаноўвалася як адзіная жывая істота, паўплывала і на аблічча народа. Беларусы па большай частцы вельмі ветлыя і лагодныя. Шматвяковая супольнасць адбілася  на характары узаемаадносін паміж людзьмі. Тут рэдка ўбачыш шумныя сцэны на людзях, дамінуе паважлівае стаўленне да старэйшых і да суразмоўцы. Нават у дзелавы этыкет увайшлі традыцыі даверу - тут скрупулёзна выконваюць дамоўленасці і дбайна берагуць рэпутацыю.


Галерэя Беларусi
 


Карта Беларусi

Карта Беларусi